«Музыка роднай зямлі»
Магілёў — горад таленавітых, духоўна багатых людзей. Залатыя і самацветныя скарбы яго — людзі-творцы, за якімі ідуць маладыя, таленавітыя, цікавыя думкамі і поглядамі, будучыя майстры выбраннай справы.
У год народнага адзінства ў Магілеўскай дзіцячай школе мастацтваў № 4 прайшоў канцэрт «Музыка роднай зямлі», дзе прагучалі творы беларускіх кампазітараў.
Мы спадзяемся, што маленькія музыканты працягнуць музычныя і культурныя традыцыі Беларусі , праславяць родны Магілёў і нашу краіну.