«Вераснёвіца запрашае»

Народная песня…. Калі чуеш яе, з захапленнем усведамляеш, якая яна багатая і таленавітая. У ёй — бездань пачуццяў і адчуванняў, дзівосныя глыбіня і пранікнёнасць. Дзе, як не ў песні, можна зразумець характар народа: яго бязмерную шырату, дабрыню і шчодрасць.

12 сакавіка 2021 года гасцінна расчыніў свае дзверы Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу для аматараў народнай песні і народнага ансамбля народнай песні «Вересневица».

Творчаму калектыву споўнілась 25 год!

Шмат было пройдзена, зроблена, праспявана, шмат чаго змянілася. Але адно застаецца нязменным-гэта любоў да народнай музыкі.
Кожны канцэртны нумар глядачы саправаждалі бурнымі апладысментамі. У зале царыла атмасфера цяпла і па-сапраўднаму свята урачыстасці.
Цеплыя словы былі сказаны у адрас выдатнай жанчыны, а самае галоўнае, стваральніка народнага ансамбля народнай песні «Верасневіца» — Валянціны Іванаўны Фраловай, якая з’яўлялася адданай прыхільніцай народнай музыкі, свае веды, навыкі і шчырую любоў да музычнага мастацтва перадавала праз песню кожнаму слухачу. Яна мела багаты вопыт працы, карысталася заслужаным аўтарытэтам, і вядома ж, любоўю ўсіх удзельнікаў калектыву.

А зараз падтрымлівае ўсе гэта дзеючы кіраўнік народнага ансамбля народнай песні «Верасневіца» Вольга Станкевіч.

Канцэртная праграма праляцела на адным дыханні і падарыла глядачам незабыўныя ўражанні.

Мы яшчэ раз паздраўляем народны ансамбль народнай песні «Верасневіца» с 25-ці годдзем і спадзяемся, што песні, якія выконвалі удзельнікі, пакінулі у душы жыватворны агеньчык, і будуць натхняць на новыя сустрэчы з народнай песняй.

Вядучы метадыст
Мяховіч Т.А.