Да дня нараджэння Якуба Коласа – вялікага песняра беларускага народа, класіка нацыянальнай літаратуры. 

Паважаныя чытача і анлайн-карыстальнікі!

3 лістапада 1882 г. у засценку Акінчыцы Мінскага павета Мінскай губерні нарадзіўся беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, акадэмік АН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – ЯКУБ КОЛАС (сапр. імя Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)

Сёлета вялікаму пісьменніку Беларусі спаўняецца 139 год. Прапануем вам пазнаёміцца з інфармацыйнымі рэсурсамі аб жыцці і творчасці знакамітага творца беларускай літаратуры, яшчэ раз прачытаць яго славутыя творы і паглядзець фільм «Дрыгва».

Прыемнага чытання і прагляду!

Дом-музей Якуба Коласа
ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА
Чытаць анлайн кнігі Якуба Коласа
Інтерактыўны плакат аб жыцці і творчасці Якуба Коласа
Фільм па творы Якуба Коласа «Дрыгва»
Віртуальная музейная экспазіцыя «Мудры, зямны, незабыўны Якуб Колас»