В обязанности отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи входит реализация на территории города государственной политики в сферах идеологии, культуры, работы с молодежью, развития средств массовой информации, интернет-ресурсов.

Главная
Магілёў 19 мая далучыцца да Ночы музеяў Печать E-mail
16.05.2018

Магілёў далучыцца да Ночы музеяў. Мерапрыемствы адбудуцца 19 мая.


Святочная праграма Музея гісторыі Магілёва пачнецца ў 17:00 і будзе доўжыцца да 24:00. Інтэрактыўная гульня-encounter «Монстры і прыгажуні» будзе ўключаць заданні па ратушы, выставачнай зале і не толькі. Навінкай стане «цёмны пакой», таму наведальнікі павінны паклапаціцца пра ліхтарыкі.

Для ўсіх, хто прыйдзе ў касцюме монстра або казачнай прыгажуні, уваход бясплатны.

Таксама музей прапануе наведаць:

17:30 — прэзентацыя новых здабыткаў музея;
18:30 — адкрыццё выставы акварэляў Мікалая Ліханенкі;
19:00 — канцэрт інструментальнага ансамбля «Eden Rose» і музычны сюрпрыз ад Веранікі Юргелас, пераможцы народнай выставы «Выяві сябе».

Спецыяльна для бацькоў з маленькімі дзеткамі, у выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва будзе працаваць дзіцячы куток.

Пад час Ночы музеяў будзе дзейнічаць адзіны білет на ратушу і выставачную залу, дзе працуе персанальная выстава Марыны Несцярук. Ён ўключае ўваход на ўсе мерапрыемствы, экскурсійнае абслугоўванне, магчымасць наведвання вежы ратушы з выхадам на назіральную пляцоўку з панарамным біноклем і з пад’ёмам да вежавага гадзінніка.

Для дарослых білеты будуць каштаваць 4 рублі, для дзяцей і студэнтаў — 2 рублі. Для дзетак да 7 год уваход бясплатны.


У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Масленікава 19 мая з 10:00 па 17:30 запланаваны экскурсіі па пастаянна дзейнічаючым экспазіцыям. Полны квіток каштуе 1,5 рублі, ільготны — 0,75. Таксама можна наведаць музейны занятак «Искатели суперраритета картинной галереи Масленикова».


Краязнаўчы музей імя Раманава з 18:00 па 00:00 прапанует наведаць пастаянныя экспазіцыі, прадметныя міні-выставы з паступленнямі апошніх гадоў і тэматычныя мініэкскурсіі: «Паляванне на маманта», «Выраб крэмніевых i каменных прылад», «Рыбалоўства», «Гарадзішча i курганы» і іншыя.

Будуць працавць інтэрактыўныя зоны. Напрыклад, «Будаўніцтва старажытнага жылля шалашнага тыпу», «Праца крэмневымі прыладамі: рэзка скуры, габлёўка дрэва, праца з зерняцёркай», «Фатаграфуемся ў вобразах шляхціча i шляхцянкі XVII ст.» або «Малюем магілёўскую ратушу».

Наведаюць музей «Персоны мінулых эпох»: Лeў Сапега, кароль Ян II, Казімір Ваза, Пётр Камбураў, Адам Kipкop.

Таксама ў праграме віктарыны, гульні, кансультацыі, майстар-класы, міні-канцэрт ваеннай песні.

Поўны білет каштуе 5 рублёў, ільготны — 2,5 рублі.


Музей этнаграфіі 19 мая таксама чакае наведвальнікаў з 18:00 па 24:00. На пляцоўцы перад уваходам можна палюбавацца народнымі танцамі, а потым наведаць аўтарскія экскурсіі ў самім музеі.

Выступяць заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай песні «Ярыца», фальклорны ансамбль «Карагод», народны творчы калектыў «Раманс». Таксама прагучыць фартэпіянны канцэрт навучэнцаў музычнага каледжа і канцэрт бардаўскай песні ў выкананні Сяргея Чарнова.

Фотазона з жывой статуяй «Дама з кнігай», інтэрактыўныя зоны, майстар-класы, забаўляльна-гульнёвыя пляцоўкі, варажба — сумаваць у гэты вечар не давядецца.

Рэд.

 
« Пред.   След. »