В обязанности управления культуры входит реализация на территории города государственной политики в сфере культуры.

Главная arrow Нормативно правовые документы arrow Аб парадку выдачы дазволаў
Аб парадку выдачы дазволаў Печать E-mail
19.06.2012

Заказчыку (уласніку)

гісторыка-культурнай

каштоўнасці

 

 

Аб парадку выдачы дазволаў

 

У адпаведнасці з пастановай Савета Mіністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.06.2006 № 762 "Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны" для атрымання дазволу заказчык (уласнік) звяртаецца у Міністэрства культуры з заявай, да якой прыкладаюцца наступныя дакументы (або звесткі):

 

на правядзенне навукова-даследчых i праектных работ:

а)      іфармацыя аб характары работ, на якія патрабуецца дазвол;

б)      абгрунтаваная праграмма навукова-даследчых работ, складзеная з удзелам
навуковага кіраўніка гісторыка-культурнай каштоўнасці i ўзгодненая ў Міністэрстве культуры;

в)      звесткі аб выканаўцах работ;

г)       звесткі аб навуковым кipaўнікy (прозвішча, імя, імя па бацьку),
назначаным на выкананне работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, або
прапановы аб яго назначэнні;

д)      на правядзенне археалагічных даследаванняў пасля прадстаўлення
Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ix выканаўцам права правядзення
дадзеных даследаванняў.

на правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ:

а)      інфармацыя аб характары работ, на якія патрабуецца дазвол;

б)      звесткі аб узгадненні i зацвярджэнні навукова-праектнай дакументацьі;

в)      звесткі аб выканаўцах работ;

г)       звесткі аб навуковым кірауніку (прозвішча, імя, імя па бацьку);

д)      кароткая справаздача аб выкананых на працягу папярэдняга года работах

на гісторыка-культурнай каштоўнасці пры атрыманні дазволу на працяг работ.

Па патрабаванню Містэрства культуры заказчык прадстаўляе іншыя дакументы, якія пацвярджаюць магчымасць i мэтазгоднасць правядзення работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці (копія ахоўнага абавязацельства, копія ліцэнзіі на права ажыццяўлення дзейнасці "Праектаванне i узвядзенне будынкаў i збудаванняў I i II узроўню адказнасці i правядзенне інжынерных пошукаў для гэтых мэт" i iншae).

 
« Пред.   След. »