В обязанности управления культуры входит реализация на территории города государственной политики в сфере культуры.

Главная arrow Архив новостей arrow Выстава сучаснага мастацтва «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта» у Музеі гісторыі Магілёва
Выстава сучаснага мастацтва «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта» у Музеі гісторыі Магілёва Печать E-mail
24.09.2014
Image
 
Выстава сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта” пачне працаваць у Выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” з 2 кастрычніка 2014 г.

Адкрыццё выставы пачнецца ў 17.00.

Выстава была створаная Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск) і аб’яднала ў адзінай прасторы творчую садружнасць беларускіх мастакоў-авангардыстаў розных пакаленняў і эпох – ад 1980-х да 2010-х гадоў.
“Авангард – адна з найбольш значных з’яваў не толькі ў выяўленчым мастацтве, але і ў музыцы, тэатры, кінематографе. Адкрыты для эксперыментаў авангард пашырае межы культуры, змяняючы ўжо сфарміраваны вобраз прасторы і часу і сцвярджаючы яго новае бачанне. У аснове авангарднага імпульсу – рэзкая змена парадыгмы быцця…” – адзначае куратар выставы, кіраўнік Цэнтра сучасных мастацтваў Наталля Шаранговіч.

Выстава будзе дзейнічаць з 02.10.2014 па 02.11.2014 г., час працы 11.00-19.00, панядзелак і аўторак – выхадныя.

 
« Пред.   След. »